Яндекс.Метрика
GO TO TOP
Сделать домашней|Добавить в избранное
 
 
» » » Для чаго "Дыялог..."?

Для чаго "Дыялог..."?

Автор: admin от 30-09-2014, 21:16
Газета "Культура" аб праекце "Дыялог эпох. Інтэрпрэтацыя", які экспануецца ў Мінскай гарадской галерэі твораў Л. Шчамялёва да 10 кастрычніка 2014 года.

http://kimpress.by/index.phtml?page=2&id=10593

Для чаго "Дыялог..."?
Сёння мы вырашылі шматпластова зірнуць на даследчы выставачны праект "Дыялог эпох. Інтэрпрэтацыі", што да 10 кастрычніка працуе ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Леаніда Шчамялёва. Пра яго выказваюцца куратар акцыі і мастацтвазнаўца. Дык ці сталася такая "звязка" з класічнымі творамі еўрапейскіх мастакоў плённай?

Для чаго "Дыялог..."?

Таццяна МАРКІНА, калекцыянер, куратар праекта:

Хоць і даводзіцца чуць, што наша культурная прастора даволі насычаная, і таму няма патрэбы лішні раз нагадваць дасведчанай грамадзе пра хрэстаматыйныя факты ды вялікія постаці гісторыі мастацтва, лічу гэты праект актуальным.

Так, пэўная частка грамадства — мастакі, калекцыянеры, мастацтвазнаўцы, артысты, музыканты ды іхні асяродак знаёмы са спадчынай заходнееўрапейскага мастацтва. Але іншыя маюць часцяком вельмі цьмянае ўяўленне пра тое, што было створана ў мінулыя стагоддзі, паводле якіх канонаў, чым напоўнены “візуальны тэкст”, які праз час становіцца аб’ектам інтэрпрэтацыі. Самі мастакі — удзельнікі праекта — згадвалі на адкрыцці, што, атрымаўшы яшчэ за савецкім часам вышэйшую мастацкую адукацыю, яны не маглі пахваліцца глыбокімі ведамі па гісторыі мастацтва. На тое ёсць шмат прычын… І ўжо потым, вандруючы па свеце, кожны адкрываў для сябе “іншага”, невядомага ў нас Вермеера, Ван Эйка альбо Пікаса…

Кожны твор, прадстаўлены ў праекце, — гэта вынік самастойнага даследавання мастаком таго або іншага пласта багатай спадчыны еўрапейскага жывапісу. Адкрыццём, зробленым “для сябе”, мастак дзеліцца з беларускім гледачом. Невыпадкова серыя літаграфій Канстанціна Селіханава мае назву “Кароткая гісторыя мастацтва ХХ стагоддзя”. Яна з’явілася менавіта ў момант знаёмства беларускага скульптара з творчасцю Дзюшана і развагамі на тэму “Што ёсць мастацтва?”.

Чытаць цалкам:
http://kimpress.by/index.phtml?page=2&id=10593
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Комментарии:

Оставить комментарий
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.