Яндекс.Метрика
GO TO TOP
Сделать домашней|Добавить в избранное
 
 

«Гульні розуму»

Автор: admin от 3-10-2014, 20:56
Артыкул Аляксея Хадыкі ў чарговым нумары газеты «Новы час» пра выставу «Дыялог эпох. Інтэрпрэтацыі» у Гарадской мастацкай галерэі твораў Шчэмялёва.

«Гульні розуму»
Алесь Пушкін "Скрыпка" (2002).

Выстава “Дыялог эпох. Інтэрпрэтацыі” у Гарадской мастацкай галерэі твораў Шчэмялёва – гэта спробы пераасэнсавання мастакамі, нашымі сучаснікамі, класікі мастацтва, ад антычнасці да мадэрных плыняў ХХ ст.

Скажу шчыра: у Гарадскую мастацкую галерэю твораў Шчэмялёва, што месціцца ў Мінску на Ракасоўскага, 49, за апошнія пяць год я завітаў пару разоў. Не было нагоды: усе новыя экспазіцыі, за выключэннем дзьвух-трох, выглядалі нашмат больш сумна, чым сталая выстава твораў слыннага майстра. Ну і хто прымусіць гледачоў цягнуцца з цэнтру ў спальны раён?

Паехаць у Серабранку мяне прымусіла просьба сябра: маўляў, Таццяна Маркіна, куратарка выставы “Дыялог эпох. Інтэрпрэтацыі”, што працуе з 5 верасня па 10 кастрычніка 2014 г. зрабіла вартую справу. Мае сэнс яе паглядзець, і нават напісаць артыкул.

Шчыра прызнаюся, ад часоў “Падземкі”, дзе шчыравалі тады Валянціна Кісялёва і Ганна Чыстасердава, я не бачыў экспазіцыі сучасных беларускіх мастакоў з такой прадуманай, звонкай, як крышталёвая рашотка хімічных элементаў, канцэпцыяй. Валянціна і Ганна ў сваёй новай галерэі “Ў” трошкі супакоіліся, нават агламурыліся, а тут — свежы, а галоўнае, разумны, з інтэлектуальнымі правакацыямі падыход.

Чытаць цалкам:
http://novychas.info/kultura/huljni_rozumu/
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Комментарии:

Оставить комментарий
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.