Яндекс.Метрика
GO TO TOP
Сделать домашней|Добавить в избранное
 
 
» » » Прэзентацыя беларускага тату

Прэзентацыя беларускага тату

«Рамантычны беларускі татуаж супраць японскага і рускага крымінальнага тату»

Алесь Пушкін распавёў пра тое, як стаў стаў бацькам беларускага татуажу і паказаў доказ сваёй мастацкай шчырасці на ўласным целе. «Я за тое, каб людзі вызначылі назаўсёды насіць Беларусь з сабой. І каб зараз, у гэтым павальным захапленні татуажам, была беларуская ідэя».

4 кастрычніка ў галерэі імя Шчамялёва ў рамках праекту "Дыялог эпох. Інтэрпрэтацыі" адбылася творчая сустрэча з Алесем Пушкіным. Вядомы беларускі мастак прадставіў на экспазіцыі, якая працягнецца да 10 кастрычніка, сваю знакамітую «Скрыпку Пушкіна».


Прэзентацыя беларускага тату
Фота: Антон Сурапін

Пасля стварэння гэтага твора, які ўпершыню быў прэзентаваны ў 2003 годзе на «Дызайн-Біржэ», за Пушкіным замацавалася слава бацькі беларускага тату.

Прэзентацыя беларускага тату
Фота: Антон Сурапін

— У 2002 годзе да мяне прыехаў вядомы беларускі прадусар Алесь Суша і прапанаваў падумаць над афармленнем музычнага дыска на тэмат Караткевіча, — расказаў пра ідэю стварэння праекту Алесь Пушкін. — І вось, седзячы ў Бабры ў кастрычніцкі вечар, я падумаў, што добра было б, каб у дыске змяшчалася складанка беларускіх тату на тэму творчасці Караткевіча. Ідэя была ўспрынята вельмі добра.
Першыя малюнкі, зробленыя ў 2002-2003 годзе для супольнага музычнага альбома “Павей, вецер!”, мелі і паганскія, і Караткевічаўскія матывы.


Прэзентацыя беларускага тату
Тэма “Беларусь перадусім!”

— Нам здавалася, што асоба, якая прыйдзе на наш канцэрт, абавязкова захоча мець штосьці больш за музыку. Каб Беларусь у яго была назаўсёды, засталася на целе.

Прэзентацыя беларускага тату
“Ладдзя роспачы” Караткевіча, пераасэнсаваная ў фармаце тату. Зараз выява знаходзіцца ў Воршы, ў музеі Караткевіча.

— Для альбома была зроблена песня «Чорныя арханёлы над Беларуссю» — мажліва, гэта праз эскадроны смерці, мажліва — пасля знікнення людзей. Але штосьці такое было ў нас на душы, — распавядае мастак. — І калі я зрабіў эскіз гэтага татуажа, ён стаў вельмі папулярным. Шмат людзей яго зрабілі такім венчыкам вакол рукі альбо нагі. Гэта я дакладна ведаю з тату-салонаў.

— Адразу ўзнікла ідэя: што ж нам зрабіць як арт-аб'ект? Як гэта [беларускае тату – аўт.] пусціць у больш папулярную форму і звязаць гэтым народ? І вось тады, у 2003 годзе, нарадзілася “скрыпка”.


Прэзентацыя беларускага тату
Фота: Антон Сурапін

Гэты арт-аб'ект, на якім размешчаны выявы тату гістарычнай тэматыкі, была ўзнагароджана ў 2003 годзе дыпломам Саюза дызайнераў Беларусі і Нацыянальнага выставачнага цэнтра «БелЭкспа» за своеасаблівую інтэпрэтацыю культурнай спадчыны. Выстаўлена скрыпка была на стэндзе, які называўся “Артэфакты Пушкіна” з азагалоўленай тэмай «Тату беларускага цела».

— Да таго часу я зрабіў сабе першае тату. Мастак павінен быць шчырым! Ён, калі зрабіў яку-небудзь ідэю, павінен яе рэалізаваць найперш на сваёй уласнай скуры! Ты ў адказе за свае ідэі, ты ў адказе за сваю мастацкую прадукцыю, якую пускаеш у народ!

Пачынанне мастака не засталося незаўважаным. У тату-салонах Віцебска, Гродна, Мінска з’явілся буклецікі з беларускімі тату.

— Мне прыемна, што гэтае пачынанне было пачута, былі выдадзеныя буклецікі. Такія вядомыя цяпер майстры, як Віктар Мінько і Алесь Таболіч у сваіх даследваннях спасылаюцца на мяне. А Алесь Таболіч нават збіраецца выпускаць кнігу з кампакт-дыскам, дзе будзе прасочаны генэзіс беларускага тату.


— Я за тое, каб людзі, якія ўжо рабілі «Беларусь forever», якія ў нечым вычырпалі мажлівасці доказу гэтага на словах, вызначылі назаўсёды насіць Беларусь з сабой. І каб зараз, у гэтым павальным захапленні татуажам, была беларуская ідэя. Бо калі мы яе ўпусцім, то мы будзем бачыць людзей з татуіраванай скурай у японскую, ірландскую ці рускую крымінальную тэматыку. Дык няхай гэта будзе рамантычны беларускі татуаж!»

Крыніца: http://www.gazetaby.com/cont/art.php?sn_nid=82939
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Комментарии:

Оставить комментарий
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.