Яндекс.Метрика
GO TO TOP
Сделать домашней|Добавить в избранное
 
 
» » » Адкрыццё выстаўкі жывапісу Васіля Касцючэнкі “Каляровыя аповяды”

Адкрыццё выстаўкі жывапісу Васіля Касцючэнкі “Каляровыя аповяды”

Автор: admin от 18-12-2014, 12:02
17 снежня 2014 года ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкі жывапісу Васіля Касцючэнкі “Каляровыя аповяды”.

Адкрыццё выстаўкі жывапісу Васіля Касцючэнкі “Каляровыя аповяды”

Урачыстае адкрыццё мастацкай выстаўкі Васіля Касцючэнкі “Каляровыя аповяды”. Фота: Аrtdigest-Belarus.


На сваей выстаўцы Васіль Касцючэнка прадстааіў шэраг палотнаў апошніх гадоў, аб`яднаных канцэпцыяй звароту да вобразу чалавека, які, нягледзячы на ўсе тэхнічныя дасягнення, прагматыку і імклівы рытм існавання, знаходзіць ў жыцці месца для пачуццяў і веры, мар і кахання.

"Поспех мастака Касцючэнкі у тым, что ён здолеў праявіць сябе як сучасны аўтар, які актыўна рэагуе на падзеі і трэнды мастацкага дыскусу і, разам з тым, застаецца сентыментальным, лірычным, а часам імтымным творцам.

Адкрыццё выстаўкі жывапісу Васіля Касцючэнкі “Каляровыя аповяды”

З серыі "Каляровыя воблакі". Зачарованы вечар". Фота: Аrtdigest-Belarus.

Васіль Касцючэнка належыць да таго кола мастакоў, якія не проста фіксіруюць навакольны свет ў яго ж формах, паступова даследуюць яго, шукаюць гармонію паміж сабой і рэальнасцю. Адышоўшы ад састарэлай кансерватыўна-акадэмічнай пластыкі, ен не адмовіўся ад фігуратыўнага пачатку ў сваім жывапісе, не далучыўся да самых радыкальных плыняў, не звёў сутнасць сваіх творчых пошукаў толькі да фармальна-пластычных эксперыментаў. Ен здолеў выпрацаваць свае прыёмы, уласцівую толькі яму жывапісную пластыку, адэкватную сённяшнему часу. Стыль мастака ўпісваецца ў сусветную хвалю “новай фігуратыўнасці”. У ім спалучаюцца элементы беспрадметнага і рэалістычнага мастацтва. Фігуратыўны пачатак у творчасці аўтара падпарадкаваны фармальным патрабаванням кампазіцыі, каляровыя плямы на палотнах Касцючэнкі захоўваюць сувязь з рэальнасцю. Матэрыяльнасць колеру надае выявам паўнакроўнасць, вітальнасць, эфектнае візуальнае вырашэнне. Мастак працуе у розных жанрах (нацюрморт, карціна, краявід, манументальны жывапіс). Яго работы розныя па настроі: ад напружана драматычных (“Ружовае святло”, “Укрыжаванне”, “Устрыманае імгненне”), пабудаваных на спалучэнні кантрастных колераў да гарманічна-ўраўнаважаных (“Калыханка”, “Белая раніца”), выкананых ў адной светлай танальнасці. Аўтарскі тэмперамент найбольш праяўляецца у дынамічных колеравых спалучэннях (чырвонага з зяленым, зяленага з ружовым і інш.).
Адкрыццё выстаўкі жывапісу Васіля Касцючэнкі “Каляровыя аповяды”

Мастак Алег Касцючэнка. Фота: Аrtdigest-Belarus.

Жывапіс Касцючэнкі застаецца далёкім ад кідкай мовы рэкламы, і кантрасты на яго палотнах кампазіцыйна згарманізаваны.

Цікавасць уяўляе свежая серыя, прысвечаная гораду Мінску (“Горад 1,2”, “Рэха горада”, “Ля храма”). Для гэтых работ характэрны пазітыўны спектр у адлюстраванні аблічча мегаполіса, адчуванне маладой энергетыкі горада. Гэтая серыя – сапраўдны ўнесак у распрацоўку мастацкага брэнда горада Мінска.

Адкрыццё выстаўкі жывапісу Васіля Касцючэнкі “Каляровыя аповяды”

Васіль Касцючэнка. Фота: Аrtdigest-Belarus.

Асобную ролю ў творчасці аўтара займаюць палотны на хрысціянскія сюжэты – “Прычасце”, “Радаўніца”, “Сустрэча”, что нагадваюць пра кранальныя сюжэты народнага іконапісу.

Аўтар выяўляе ў гэтых работах не столькі рэлігійную тэму, колькі традыцыйны міфалагічны светапогляд славянскіх народаў, у аснове якога – земляробчы каляндар з гадавым цыклам святаў".
Алесь Сухадолаў, мастацтвазнаўца.


Адкрыццё выстаўкі жывапісу Васіля Касцючэнкі “Каляровыя аповяды”

Алесь Сухадолаў. Фота: Аrtdigest-Belarus.

Васіль Касцючэнка – вядомы беларускі мастак, педагог, сябра Беларускага саюза мастакоў і міжнароднага аб’яднання “Сонечны квадрат” (Масква), мастацкага аб’яднання “Арцель” (Мінск), Лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за 2006 год

Теги: Василий Костюченко

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Комментарии:

Оставить комментарий
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.