Яндекс.Метрика
GO TO TOP
Сделать домашней|Добавить в избранное
 
 
» » » Персанальная выстаўка Валерыя Песіна «Дэталі»

Персанальная выстаўка Валерыя Песіна «Дэталі»

Автор: Artdigest-Belarus от 27-02-2015, 00:02
4 сакавіка 2015 года ў 17.00 у Цэнтры Сучасных Мастацтваў (вул. Някрасава, 3) адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі жывапісу і графікі Валерыя Песіна «Дэталі».

Персанальная выстаўка Валерыя Песіна «Дэталі»

«Падарожжа», 2014


Валерый Песін з’яўляецца адным з легендарных прадстаўнікоў жывапісцаў-нонканфармістаў Беларусі 1980 – 1990-х гадоў. Разам з тым ён знаходзіцца ў шэрагу адных з самых запатрабаваных за мяжой беларускіх мастакоў сучаснасці. На працягу многіх гадоў работы Валерыя Песіна дэманструюць вядомыя галерэі Масквы, яго творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях найбуйнейшых расійскіх калекцыянераў.

Персанальная выстаўка Валерыя Песіна «Дэталі»

«Дрэва ў пустыні», 2010


Персанальная выстаўка Валерыя Песіна ў Цэнтры Сучасных Мастацтваў – гэта магчымасць для беларускага гледача пазнаёміцца з творчасцю беларускага мастака, які жыве і працуе ў Маскве.

Персанальная выстаўка Валерыя Песіна «Дэталі»

З серыі «Пляж», 2010


У экспазіцыю ўвайшлі карціны, якія Валерый Песін аб’яднаў у серыю «Дэталі». Першая частка гэтага праекта дэманстравалася ў 2011 годзе ў галерэі «Ў». Дэталі – не пейзаж, не нацюрморт і не сюжэт. Гэта амаль абстрактныя па форме карціны, у якіх адгадваюцца элементы прыроднага свету і якія аўтар напаўняе дадатковым лірычным зместам. Пры гэтым вырашальнае значэнне маюць эстэтычныя, дэкаратыўныя ўласцівасці карцін, роля якіх – ствараць настрой, эмацыйную вібрацыю, якая ўзнікае ў выніку разнастайнага спалучэння фармальных якасцяў – колеру, фактур, тэхнік, а таксама супрацьпастаўлення карцін і іх узаемадзеяння.

Персанальная выстаўка Валерыя Песіна «Дэталі»

«Белая дарога ў лесе», 2013


У экспазіцыі будуць прадстаўлена каля 40 твораў жывапісу і графікі, напісаныя ў асаблівай мастацкай манеры, уласцівай Валерыю Песіну, у якой паказваюцца найбольш відавочныя, змястоўна-фаpмальные рысы, якія адрозніваюць яго творчую індывідуальнасць. Работам мастака ўласцівая некаторая апавядальная недаказанасць, якая пакiдае гледачу магчымасць дапоўніць аўтарскае пасланне, прыдумаць уласную гісторыю і інтэрпрэтацыю убачанага. У гэтым заключаецца інтэрактыўны складнік праекта.

Персанальная выстаўка Валерыя Песіна «Дэталі»

«Адлюстраванне», 2012


У нестандартнай падачы візуальнага матэрыялу выяўляецца індывідуальнае бачанне аўтарам навакольнага свету, успрыманне, якое трансфармуюцца асаблівым спосабам, знаходзіць увасабленне ў мастацкіх вобразах, якія адлюстроўваюць сутнасць знешніх праяў.


Выстаўка будзе доўжыцца па 19 сакавіка 2015 года.

Куратар выстаўкі Таццяна Маркіна.
Пераклад — Дзяніс Барсукоў.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Комментарии:

Оставить комментарий
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.